Незвычайны госць завітаў на раратнюю Імшу

raratyУ нашай парафіяльнай святыні а палове сёмай гадзіны раніцы шматлюдна. Тры разы на тыдзень дарослыя і дзеткі са свечкамі і ліхтарыкамі ў руках спяшаюцца на раратнюю св. Імшу. Жаданне даўжэй паспаць адыходзіць на другі план перад тым, як прагненне асвятліць шлях Хрысту займае ў нашым сэрцы найбольшае месца.

З заспанымі вачыма, але ўсмешкай на твары, малыя парафіяне ахвотна адказваюць на пытанні святара падчас казання і ад шчырых сэрцаў узносяць свае малітвы за бацькоў, настаўнікаў, сяброў, святароў і сясцёр законных.

Рараты ў Глыбокім - цудоўная традыцыя распачацця св.Імшой працоўнага і навучальнага дня.

У суботу на заканчэнне ранішняй Літургіі, у дзень, калі прыпадае ўспамін любімага дзецьмі і дарослымі святога, у касцёле з'явіўся сам святы Мікалай. Маленькія вернікі засталіся задаволеныя пасля спаткання са "святым" і напрыканцы атрымалі салодкія падарункі.

Марына Сінкевіч