На свята Святой Сям'і сужэнствы аднавілі свае шлюбныя абяцанні

sviata sjamiСвята Святой Сям'і пачалі святкаваць ў розных краінах і дыяцэзіях ў 18 стагоддзі. Упершыню яно было ўстаноўлена 4 лістапада 1684 г. біскупам Франсуа Манмарансі-Лаваль у Канадзе, з адабрэння Папы Аляксандра VII. На стала было уведзена ў літургію Папам Львом XIII, які па просьбе кардынала Бауза, арцыбіскупа Фларэнцыі, 20 лістапада 1890 выдаў указ аб зацвярджэнні «культу глыбокай пашаны Святой Сям'і".

Памятаючы аб гэтым, 28 снежня ў парафіі Св. Тройцы ў Глыбокім парафіяне ўрачыста адзначалі Свята Святой Сям’і. Вернікі цэлымі сем’ямі прыходзілі на святую Імшу, падчас якой аднаўлялі свае шлюбныя абяцанні. Муж жонцы нанова абяцаў вернасць і пашану, а жонка абяцала сваю вернасць і пашану мужу. Падчас прынашэння дароў парафіяне прыносілі да алтара Пана ікону, ружанец на знак таго, што малітва аб’ядноўвае сям’ю, чыніць яе адзіным цэлым.

Таксама парафіянамі быў зроблены стэнд, на якім былі змешчаны сямейныя фотаздымкі. Кожны мог падыйсці, паглядзець на сваю сям’ю, а таксама на сям’ю сваіх суседзяў ці проста знаёмых.

Пасля святой Імшы, атрымаўшы бласлаўленне, парафіяне радасныя, з усмешкай на твары, разам са сваімі сем'ямі вярталіся да сваіх хат.

с.Людміла Рубніковіч, тэкст
Марына Сінкевіч, фота