У Глыбокім прывіталі ўдзельнікаў каталіцкага кінафестывалю “Магніфікат-2015”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.08.2015 21:18
У Глыбокім прывіталі ўдзельнікаў каталіцкага кінафестывалю хрысціянскіх фільмаў і праграм “Магніфікат-2015”.
Сам кінафестываль адкрыўся ўчора ў Мінску ў Архікатэдральным касцёле.
Свае стужкі на грамадскі прагляд прадставілі рэжысёры з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Італіі, Іспаніі, нават Індыі і г.д. У гэтым годзе ўпершыню ў кінафестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі далёкай Аргенціны.
31 жніўня ў 12 гадзін фестываль прыехаў у Глыбокае. Гасцей урачыста сустракалі на Цэнтральнай плошчы Глыбокага. Пасля прывітальных словаў, з якімі выступілі старшыня кінафестывалю рэжысёр Юрый Гарулёў, сябра журы Алег Вінярскі, старшыня Глыбоцкага райсавета Галіна Унуковіч, удзельнікі кінафестывалю прайшлі ўрачыстам шэсцем па цэнтральнай вуліцы горада, пасля чаго ўсклалі вянок у скверы Перамогі.
У гэтым годзе ў кінафестывалі ўдзельчаюць 16 краін.
Зміцер Лупач, тэкст і фота