Сем'і з Гродзеншчыны наведалі Глыбокае

grodna semi10 кастрычнiка касцёл Святой Тройцы наведалі сем'i з Гродзенскай дыяцэзіі, якія адбываюць свае рэкалекцыі - найлепшы час для духоўнага ўзмацнення, роздуму над сваiм жыццём, малiтвы.

Падчас гамiлii пробашч нашай парафіі, кс. Мікалай Ціхановіч звярнуў увагу на асабiстую i сужэнскую малiтву, на неабходнасць штодзённага чытання Божага слова. "Стаўленне ў сем'ях залежыць, як мы закладваем падмурак. Бог гаворыць з намi заўсёды, кожны дзень, калi берым у рукi Бiблiю", - зазначыў святар.

"Мы знаходзiм час на тое, каб паесцi, нам патрэбна знайсцi час таксама i на Бога. Калi мы слухаем Божае слова штодзённа, то нашая штодзённасць стане iншай, яна будзе размаляваная". 
Святар заклiкаў, каб мы кожны дзень шукалі час на Госпада, каб будавалi сваё жыццё на Божым Слове, а не на пяску.


Алёна Фянько