Грамніцы ў Глыбокім

hramnicy2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі.

Падчас набажэнстваў у касцёле былі асвечаныя свечкі, потым вернікі з запаленымі свечкамі прайшлі ў працэсіі, пасля чаго адбылася святая Імша. У сваім слове да вернікаў ксёндз Мікалай Ціхановіч звярнуў увагу на пакліканні да кансэкраванага жыцця. У каталіцкіх сем'ях павінны з павагай ставіцца да выбару сына або дачкі, не баяцца гэтага, а з павагай ставіцца да знаку Святога Духа.

Напрыканцы Імшы пробашч адзначыў, што сёння сканчаецца Год кансэкраванага жыцця, які адзначаўся ў Каталіцкім Касцёле, павіншаваў сясцёр-францішканак і падараваў ім па вялікай прыгожай белай ружы.

hramnicy 8

Раней у гэты дзень асвячаліся свечкі, якімі потым цэлы год асвятляўся касцёл. Зараз храмы асвятляюцца электрычнасцю, а свечкі засталася як сімвал Святла Хрыста. Грамнічныя свечкі запальваюцца падчас моцных навальніц, каб апека Маці Божай выратавала дом ад стыхіі. Таксама грамнічную свечку даюць у рукі паміраючаму.

Гэтым днём скончыўся калядны перыяд. На заканчэнне вячэрняй святой Імшы парафіяльны хор "Ave Maria" прадставіў вернікам маленькі канцэрт калядак.

hramnicy 12