Мужчынскую і жаночую канферэнцыі правёў айцец-рэкалекцыяніст
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.03.2016 23:22
У глыбоцкай парафіі велікапосныя рэкалекцыі трываюць з 18 па 20 сакавіка, якія праводзіць айцец Аляксандр Жарнасек МІС.
У першы дзень духоўных практыкаванняў святар распавядаў пра Царства Божае, а таксама пра існаванне Царства сатаны. Гаворка таксама ішла пра паняцце любові, асабліва Любові Божай, якая з'яўляецца моцай і галоўнай зброяй Царства Божага. Пасля св. Імшы вернікі прайшлі Крыжовым шляхам з разважаннямі айца-рэкалекцыяніста.
Гаміліі другога дня рэкалекцый працягнулі тэму любові. Казанні былі насычаны жыццёвымі прыкладамі, а гэта вельмі даступна і прасцей для ўспрымання вернікамі.
Спецыяльную канферэнцыю пасля Імшы ўдзень рэкалекцыяніст прамовіў для жанчын. Айцец Аляксандр нагадаў жанчынам іх ролю ў свеце і сям'і, узгадаў пытанне мацярынскага інстынкту, а таксама напомніў пра галоўны грэх жанчыны - зайздрасць. Святар заклікаў прыгожую палову чалавецтва выракацца духа зайздрасці ў Імя Езуса Хрыста.
Увечары адбылася канферэнцыя для мужчын, падчас якой прысутным нагадалі, што мужчынская прырода - гэта быць канкрэтным. Вельмі важна прымаць мужчынскае рашэнне і пасля несці за яго адказнасць.