Пілігрымка з Глыбокага ў Браслаў распачала свой шлях
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.08.2016 09:48
17 жніўня а 7 гадзіне раніцы не толькі вернікі з Глыбокага, але і Полацку, Мёраў, Лучая, Лынтупаў, Оршы распачалі свой першы пілігрымковы дзень святой Імшой у парафіяльным касцеле.
Пасля Эўхарыстыі пачала збірацца калона і 50 чалавек, сярод якіх тры святары: кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Іван Кароткін і кс. Віталь Галец, с. Таццяна Данч і кл. Алег Хмылко вырушылі ў шлях.
У першы дзен, нягледзячы на вялікі вецер і пахмурнае надвор'е, але дзякуючы смачным абедам, малітве і адкрытым сэрцам парафіянаў з Мярэцкіх і Пятроўшчыны, пілігрымы прыйшлі ў Шаркаўшчыну.