Адпачынак для дзяцей з прытулку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.04.2013 22:22
7 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці ў нашай парафіі для дзетак з сацыяльнага прытулку парафіяльны Карытас арганізаваў адпачынак.
Яшчэ з раніцы іх забралі з прытулку і прывезлі ў касцёл на Святую Імшу. Пасля ўдзелу ў Святой Эўхарыстыі ім уручылі падарункі за ўдзел у конкурсе “Пан уваскрос, сёння жыве!”. Потым валанцеры разам з дзеткамі схадзілі ў піцэрыю, дзе пачаставаліся піцай і сокамі, а вечарам усе разам паглядзелі выступленне ансамбля”Харошкі”.
Стомленыя,але задаволенныя новымі ўражаннямі і знаемствамі, дзеткі вярнуліся у свой часовы прытулак.











