Міласэрнасць не мае межаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.04.2013 23:45
Ужо не ў першы раз на нашу парафію прыходзіць гуманітарная дапамога ад Мальтыйскай службы дапамогі г. Фехта (Германія). Сярод апошніх атрыманых рэчаў быў ровар, які прызначаны для Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН).
15 красавіка 2013 года, пасля афармлення ўсіх неабходных дакументаў і атрымання дазволу, кс. Мечыслаў Янчышын перадаў ровар дырэктару ТЦСАН Стоцік Але Чаславаўне, для бясплатнага карыстання супрацоўнікамі цэнтра.











