Прывітанне з далёкай Афрыкі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.04.2013 17:22
+ Пахвалёны Езус Хрыстус, аллелюя!!!
Толькі што атрымалася сувязь, значыць спачатку хачу падзякаваць за пажаданні і памяць, потым хачу перадаць прывітанне Вам усім і сказаць, што я таксама вельмі рады, што яшчэ не забылі. А цяпер трэба выканаць тое, што калісьці паабяцаў напісаць, калі пачнуць забіваць людзей. І вось пачалося. У Пальмовую нядзелю рэбэлянты ўвайшлі ў сталіцу, кралі ўсё і паўсюды, паразбівалі вялікія стацыі з палівам, пабілі некаторых святароў, гвалтавалі жанчын і пры гэтым усім сказалі, што прыходзяць даць мір і супакой. Жудасна проста. На сённяшні дзень нічога яшчэ не скончылася, кожны дом, ці багаты, ці бедны наведваюць і крадуць. Шмат людзей ўцякло ў лес, некаторыя зараз пачынаюць вяртацца, але няма да чаго.
Адна была цікавая сітуацыя: пасля вялікіх выстралаў, увечары перад Імшой загадаў аднаму міністранту пазваніць у званы. Людзі пачалі пытацца: “Чаму званы звіняць?” Рэбэлянты ўвайшлі, а я спакойненька кажу: “Таму што праз 30 хвілін Імша будзе ў касцёле.”
Вось так і жывём. Дзякуючы Божай ласцы і малітве шматлікіх людзей, у нашай парафіі яшчэ спакойна. Як доўга, толькі Бог адзін ведае. Спачатку не было ніякай сувязі, ні тэлефонаў, ні інтэрнэту, ні радыё - нічога. Зараз як бачыце, магу штосьці напісаць, значыць жыву :-)))
Яшчэ раз, прывітанне ўсім глыбачанам, асабліва даўняй моладзі :-)))
кс. Кшыштаф

P.S. Заахвочваем агарнуць малітвай усіх хрысціян Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі і кс. Кшыштафа Мікалайчыка, такім чынам падтрымаць усіх, каму патрэбна дапамога.











