Глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў Італіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.07.2017 23:09
16 ліпеня 2017 года, у дзень Маці Божай Шкаплернай, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Георга Генсвайна, прэфекта Папскага дому і асабістага сакратара Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI, глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў тэатынцаў.
Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел шмат святароў, законных сясцёр, гасцей і сяброў. Сярод прысутных былі кс. Кшыштаф Мікалайчык, які зараз працуе ў Афрыцы, але менавіта падчас яго служэння ў Глыбокім юнак Аляксандр распазнаў сваё пакліканне да святарства.
Фота зроблена з прамой трансляцыі на Napoli Canale21