4 мая ў Глыбокім адбылася фотамайстэрня
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.05.2013 14:41
4 мая ў Глыбокім адбылася доўгачаканая фотамайстэрня “Рэпартажная фатаграфія. Як паказаць падзею трыма фотаздымкамі”. Запрошаным госцем быў Аляксандр Зянкоў, фатограф з Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. Арганізатарам майстэрні стаў рэдактар “Каталіцкага Весніка” кс. Віктар Місевіч.
Майстэрня сабрала шматлікіх аматараў фотаздымкаў з розных куткоў Беларусі, а менавіта: Глыбокае, Мінск, Паставы, Варапаева, Шуміліна, Наваполацк, Ліда і Баранавічы. Спадар Аляксандр звярнуў увагу на такія пытанні: як працаваць з цыфравой апаратурай і правільна ёй карыстацца, а таксама на тое, як зрабіць правільны фотарэпартаж з падзеі некалькімі здымкамі, каб зацікавіць чытача інфармацыяй.
Пасля абеду, кожны ўдзельнік меў магчымасць прымяніць на практыцы здабытыя веды, працуючы над фотарэпартажам мясцовасці. Пасля адбылася прэзентацыя прац, падчас якой можна было пачуць заўвагі і парады ад прафесійнага фатографа спадара Аляксандра.
Напэўна гэта майстэрня прынясе шмат карысці для кожнага ўдзельніка і падыме прафесійны ўзровень. Шмат пачутага матэрыялу і практычныя заняткі – гэта найлепшы фундамент для пачынаючага фатографа, але і таксама для таго, хто з фота працуе ўжо не першы год. Спадзяёмся, што плён майстэрні мы зможам убачыць у газеце “Каталіцкі Веснік” і на нашым сайце.
А на заканчэнне некалькі ўдзельнікаў падзяліліся з намі сваімі ўражаннямі:
“Мне вельмі спадабалася фотамайстэрня. Тут я больш даведалася пра фота. Аляксандар вельмі добра растлумачыў, што гэта значыць “быць фатографам”. Вялікі дзякуй!”
Карына Радзюш, Паставы
“Супер! Вельмі спадабалася. Для сябе атрымаў адказы на пытанні, якія мяне цікавілі. Вялікі дзякуй арганізатарам!”
Даўжонак Андрэй, Наваполацк
“Купіла фотаапарат і для мяне майстэрня стала цудоўным падарункам, так як атрымала адказы на хвалюючыя пытанні. Працаваць і пазнаваць у фатаграфаванні яшчэ шмат, але першы крок, я лічу, атрымаўся добры. Вельмі ўдзячна арганізатарам за фотамайстэрню. Дзень прайшоў недарэмна.”
Маслюк Насця, Наваполацк
“Для меня этот семинар был очень полезным и плодотворным. Когда я начинала серьёзно заниматься фотографией, я искала в интернете много различных фотоуроков, чтобы получить хотя бы какие-нибудь азы. Конечно, я чему-то научилась, но всё же были вопросы и проблемы, как и что фотографировать, на что обращать внимание.
Благодаря этому семинару я получила ответы на все мои вопросы. Нашла свои ошибки и получила много нужных советов. А благодаря практике, на которую было выделено время, можно было поэкспериментировать и применить все советы Александра Зенкова.
Я очень благодарна организатором за этот семинар.”
Даўгілава Анастасія з Шуміліна
“Па-першае, дзякуй вялікі! Нам вельмі спадабалася. Можам сказаць з упэўненнасцю, што сённяшняя фотамайстэрня прынясе свой плён!
А па-другое, раскрыем “страшную” таямніцу :). Калі мы сустрэліся ўчора вечарам адольвалі нас сумненні: Што ды як? Мы ж нічога не ўмеем! Пэўна нам будзе няёмка ў Глыбокім на фотамайстэрні. На шчасце, мы перадолелі свае страхі і прыехалі. Не пашкадавалі! Даведаліся шмат чаго новага. Атрымалі магчымасць праявіць сябе і пачуць крытычныя заўвагі прафесіянала. Вяртаемся ў Мінск натхнёныя на фотаподзвігі. Яшчэ раз вялікі дзякуй!”
Аня Ліцкевіч з Баранавіч і Марына Пашкевіч з Ліды
"Вялікі дзякуй. Не думаў, што такі дрымучы лес у маёй ў галаве."
Анатоль Цырук, Глыбокае
с.Марына Брылёнак
Марына Сінкевіч, фота