Нядзельны адпачынак міністрантаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.02.2018 11:39
Вялікі пост - гэта час не толькі малітвы, адрачэння ад ежы ці звычак; гэта таксама асаблівы час, каб упарадкаваць сваё жыццё, прымірыцца з непрыяцелямі, прысвяціць час родным, блізкім і сябрам.
У нядзелю, 18 лютага, прыняўшы ўдзел у святой Імшы, малодшыя міністранты з Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы пасля абеду накіраваліся на супольны адпачынак на свежым паветры. Разам з вікарыем кс. Іванам Кароткіным, с.Ганнай Блышко і сваімі роднымі накіраваліся на машынах за горад на вялікую горку, каб у прыгожы снежны і сонечны дзень пакатацца з гары на цюбінгах.

Дзве з паловай гадзіны - гэта быў час не толькі на радасць дзяцей, шчырыя ўсмешкі і ружовыя шчокі, але час татам у вольны ад працы дзень проста пабыць разам з дзецьмі, час на ўзаемную дапамогу старэйшых малодшым падняцца на гару, арганізаваць бяспечны спуск.
Знайдзіце момант пабыць з роднымі ў гэты Вялікі пост, удзяліце дзецям свой вольны час, патэлефануйце знаёмым!
04.03.2018:
11.03.2018:






























