Легіянеры Глыбоцкай курыі аднавілі сваю прысягу на вернасць Каралеве Легіёну

acies legion 197 красавіка 2018 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, узносілі свае малітвы ў святыні.

Глыбоцкая курыя “Маці Божай Балеснай” была заснавана 15 верасня 2007 года і ў яе склад уваходзяць 7 прэзідыумаў. Гэта легіянеры з Глыбокага і Докшыц, Верхнядзвінска і Ахрэмаўцаў, Дунілавічаў, Дзеркаўшчыны і Сітцаў.
Спатканне распачалося з гімна і пачатковых малітваў легіянераў, затым "воіны Марыі" памаліліся ружанцам і аднавілі прысягу на вернасць Каралеве Легіёну. Кожны легіянер падыходзіў да алтара і, паклаўшы руку на сцяг Легіёна, прамаўляў асабістае прысвячэнне: «Я цалкам духам Твой, Каралева і Маці мая, і ўсё, што я маю, належыць Табе».
Затым адбылася св. Імша ў інтэнцыі ўсіх легіянераў, актыўных і дапаможных. Пробашч Глыбоцкай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, які цэлебраваў Літургію запрасіў “воінаў Марыі” узрастаць у святасці, быць самім саведкамі жывога Бога, быць напоўненымі радасцю Духа Святога, каб праз сваю паслугу Марыйную ласка Божая дакранала ўсіх, хто з імі звязаны. Святар пажадаў, каб гэтая Божая справа развівалася і прысвяціў легіянераў Марыі.
На заканчэнне Эўхарыстыі ўсіх прысутных запрасілі на пачастунак і супольны час прабывання разам, дзе была магчымасць абмеркаваць справы і падзяліцца вопытам сваёй місійнай дзейнасці.