“Будзьце сябрамі Езуса!”: шэраг міністрантаў павялічыўся ў нашай парафіі

ministranty abluczyny 10У нядзелю, 6 мая, літургічная служба алтара ў нашай парафіі павялічылася. Сем юнакоў былі прынятыя да шэрагу міністрантаў.

Кандыдаты Даніла Рудак, Яўген Далгалёў, Кірыл Хіневіч, Аляксандр Малчанаў, Віктар Прыходзька, Глеб Шаршнёў, Андрэй Рабкоўскі на працягу двух гадоў рыхтаваліся да гэтага дня. Напярэдадні, у суботу, нават здавалі экзамен святару. Падрыхтоўкай будучых міністрантаў займаўся кс. Іван Кароткін.

“Бог лічыць нас сябрамі, але з нашага боку часта ёсць праблема з узаемнасцю. Мы не заўсёды глядзім на Бога як на сябра, не заўсёды верныя Яму. Сябра ж пазнаецца ў бядзе – таксама і ў нашых адносінах з Богам. Езус застаецца верным сябрам нават тады, калі мы здраджваем і пакідаем Яго. Аднак Езус прагне ўзаемнасці,” – падкрэсліў кс. Іван падчас гаміліі і заклікаў будучых міністрантаў быць надзейнымі сябрамі Езуса.

Затым адбыўся сам абрад устанаўлення міністрантаў. Апякун міністрантаў звярнуўся да пробашча парафіі далучыць кандыдатаў да літургічнай службы алтара. Перад кс. Мікалаем і ўсімі вернікамі хлопцы выказалі сваё жаданне выконваць абавязкі службы алтара і быць вернымі Хрысту і Касцёлу, а таксама паабяцалі праз сваю паслугу прычыняцца да будавання парафіяльнай супольнасці. Пасля чаго адбылося асвячэнне літургічнага строя, кандыдаты пераапрануліся і атрымалі спецыяльнае бласлаўленне.

ministranty abluczyny 27

Працягам святкавання стаў пікнік для міністрантаў на свежым паветры.

ministranty szaszlyk 16