Парафіяльны хор “Ave Maria” адзначыў свой 20-гадовы юбілей

20 god choruЁн быў створаны ў лютым 2000 года. Ініцыятарам і натхняльнікам хора стаў кс. Пётр Врубель, які быў у той час пробашчам Глыбоцкай парафіі. 16 лютага 2020 года з нагоды юбілею харысты прадставілі невялічкі канцэрт для парафіянаў.

На святкаванне прыбыў і кс. Пётр, які цяпер служыць у Заслаўлі.

20 god choru 02

На заканчэнне канцэрту словы віншавання скіравалі прадстаўнікі парафіі, а кс. Мікалай уручыў падзяку за плённую працу на карысць парафіяльнай супольнасці і актыўнае праслаўленне Госпада сваімі талентамі.

Падчас св. Імшы пробашч парафіі маліўся за хор “Ave Maria” аб неабходных ласках і дарах, а для памерлых харыстаў - Ніны Казлоўскай, Наталлі Мікуліч і Марыі Барыла - аб вечным сузіранні Бога ў небе і праслаўленні Яго ў супольнасці анёлаў і св. Цэцыліі.

20 god choru 38

Таксама з нагоды юбілею прадстаўнікі хору наведалі "Радыё Марыя" і далі інтэрв'ю.

"Хто спявае, той двойчы моліцца", – сказаў святы Аўгусцін. А вы, дарагія харысты, яшчэ і ўпрыгожваеце сваім спевам Імшу ў нядзелю і святы. Дзякуй Вам за гэтае шчырае, часамі цяжкае, але такое прыгожае служэнне!
Жадаем кожнаму з вас натхнення, душэўных і фізічных сілаў, няспыннага павышэння ўзроўню і Божага блаславення на вашым творчым шляху!

Леанід Юрык, фота