"Кожны з нас частка Цела Езуса". Фотарэпартаж з працэсіі Божага Цела
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.06.2023 11:10
8 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста. У цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакраманту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Святар крочыць ад алтара да алтара з манстранцыяй, у якой змешчаны Найсвяцейшы Сакрамант – Эўхарыстыя, таму і працэсія называецца эўхарыстычнай.
У гэта велічнае свята працэсія адбылася і ў нашай парафіі. Вуліцамі Глыбокага ішлі мужчыны з харугвамі, дзеці, што неслі стужкі каля іх, прадстаўнікі парафіяльных рухаў, вернікі і Езус Хрыстус ў Найсвяцейшым Сакраманце. Той, Які так палюбіў чалавека, што захацеў мець Цела, каб кожны мог Яго ўбачыць, дакрануцца і прыняць да сябе.
Асаблівую прыгажосць працэсіі надавалі дзяўчаты, што сыпалі кветкі, а таксама эўхарыстычныя спевы падзякі і праслаўлення.
Вікторыя Філіпенка, тэкст
Марына Сінкевіч, Леанід Юрык, фота
Вялікі фотарэпартаж па спасылцы >>