Мужчынскі дзень засяроджання на будове Сялібы Беззаганнай у Удзеле

udziela budova sialiby 1021 кастрычніка ў беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, адбылася сустрэча мужчын нашай парафіі ў фармаце “працуем і молімся”.

Удзельнікамі сталі чальцы мужчынскага ружанцовага кола святога Юзафа і святога айца Піа, і другога зусім нядаўна створанага кола з мужчын - святога Арханёла Міхала і святога Язафата Кунцэвіча, а таксама проста таты з нашых глыбоцкіх сем'яў.

Праграма першай паловы суботняга дня была вельмі насычаная і плённая. На самым пачатку працы айцец Віктар Мялешка OFM Conv удзяліў бласлаўленне і справа закіпела: дэмантаж плітаў перакрыцця, планіроўка пляцоўкі каля будынку "Сялібы Беззаганнай", дэмантаж старой тынкоўкі, зварачныя і бетонныя працы.

Пасля смачнога абеду распачалася не менш плённая малітоўная частка дня: разам з хлопчыкамі, якія наведваюць заняткі катэхэзы, мы памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, затым праслухалі ад а. Віктара канферэнцыю на тэму "Кім ёсць мужчына? Кім ёсць жанчына? Памылкі, якія мы здзяйсняем у сужэнствах. Роля і асабісты прыклад таты ў сям'і", памаліліся супольна Ружанец і завяршылі каля Стала Пана на святой Эўхарыстыі.

udziela budova sialiby 22

Айцец Віктар шчыра падзякаваў мужчынам за дапамогу і актыўны ўдзел у будове Сялібы Беззаганнай і блаславіў нас.


Міхаіл Бука, тэкст
Леанід Юрык, фота