Кс. Мікалай Ціхановіч прызначаны ганаровым канонікам Віцебскага катэдральнага капітула

vicebsk kanoniki 5Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 12 сакавіка 2024 года некаторых святароў Віцебскай дыяцэзіі ўзнагародзіў тытулам каноніка Віцебскага катэдральнага капітула. У сваім звароце да прысутных святароў біскуп нагадаў, што Віцебскі капітул з’яўляецца найстарэйшым у Беларусі. Амаль праз два гады пасля ўстанаўлення Віцебскай дыяцэзіі на просьбу тагачаснага біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна Апостальская Сталіца ўстанавіла Віцебскі катэдральны капітул. Адбылося гэта 2 сакавіка 2001 года.

“Дзеля Хвалы Божай і на карысць Касцёла, улічваючы Вашыя заслугі перад Касцёлам у Віцебскай дыяцэзіі, а асабліва руплівую і аадданую працу ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім і сумленную паслугу экзарцыста Віцебскай дыяцэзіі”, - напісана ў дэкрэце, згодна з якім кс.др. Мікалай Ціхановіч прызначаны ганаровым канонікам Віцебскага катэдральнага капітула.

З нагоды юбілею 25-цігоддзя Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч прыняў у Капітул восем новых святароў:

  • Кс. Аляксей Ляшко – грэміяльны канонік, дэкан і пенітэнцыярый капітула
  • Кс. Др. Валерый Марціноўскі – грэміяльны канонік, сакратар капітула
  • Кс. Аляксей Асон - ганаровы канонік
  • Кс. Марат Казлоўскі - ганаровы канонік
  • Кс. Эдвард Нарадоўскі – ганаровы канонік
  • Кс. Павел Самсонаў - ганаровы канонік
  • Кс. Др. Мікалай Ціхановіч – ганаровы канонік
  • Кс. Др. Сяргей Сурыновіч - ганаровы канонік

Капітул – гэта Калегія святароў, заданнем якой з’яўляецца здзяйсненне больш урачыстых літургічных дзеянняў у катэдральным касцёле, а таксама выкананне заданняў, даручаных яму правам або дыяцэзіяльным біскупам.

Новыя канонікі Віцебскага Капітула ў прысутнасці біскупа вызналі веру і склалі прысягу вернасці Касцёлу.

Прачытаць>> Што для святара азначае стаць канонiкам i якую практычную ролю выконваюць ксяндзы канонікi?

Кс. Віктар Місевіч, catholicnews.by
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота