Святы Пасхальны Трыдуум - 2024

tryduum 7Вялікі чацвер. Святар, будзь вобразам Майго Айцоўства
Перад распачаццем урачыстай Літургіі Вячэры Панскай, парафіяльная супольнасць павіншавала шаноўных святароў і семінарыстаў. Прыгожыя пажаданні, белыя ружы і нашы шчырыя малітвы ахінулі сэрцы пакліканых і служачых у нашай парафіі. Святары, у сваю чаргу, свае кветкі ахвяравалі Маці Божай Глыбоцкай, як знак удзячнасці за дар іх паклікання і Яе апекі.


На заканчэнне Літургіі Вячэры Пана Найсвяцейшы Сакрамант быў перанесены ў цямніцу, дзе на адарацыі трывала школьная моладзь.

tryduum 1

 

 

tryduum 2

Вялікая пятніца. Моц Крыві Хрыста

У гэты дзень, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не адпраўляе эўхарыстычнай ахвяры. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана. Яна cкладаецца з трох частак: літургіі слова, адарацыі Крыжа і Святой Камуніі.
Перад Літургіяй Мукі Пана наша парафія перажывала Крыжовы шлях тых, хто шукае Божай любові. Пасля распачалася Літургія Вялікай пятніцы: святары ў чырвоных арнатах кладуцца перад алтаром тварам уніз. Усе нейкі час моляцца ў цішыні. Пасля літургіі слова адбываецца адарацыя Крыжа. Пробашч парафіі, зняўшы абутак і арнат, аддаў пашану Крыжу.
На заканчэнне Літургіі Вялікай пятніцы Найсвяцейшы Сакрамант быў перанесены ў грабніцу Пана. Да апоўначы трывала на адарацыі старэйшая моладзь.


tryduum 3
tryduum 4

Вялікая субота. Хрыстос уваскрос!

Урачыстую Літургію Пасхальнай Вігіліі цэлебраваў кс. Алег Пятрашка, госць нашай парафіі, разам з кс. канонікам Мікалаем Ціхановічам.

tryduum 5

tryduum 6

Фотаздымкі па спасылцы >>