Праз Сэрца Марыі да Сэрца Езуса. Запрашаем крочыць разам у Будслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.06.2024 11:56
Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 5-6 ліпеня. Сёлета падчас фэсту адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
Дэвіз нашай пілігрымкі - Праз Сэрца Марыі да Сэрца Езуса.
Пешая пілігрымка з Глыбокага распачнецца 3 ліпеня. Збіраемся на 12.30, каб скласці багаж, узяць тубы, харугвы, сцягі і пабудаваць калону і ў 13.00 выходзім. Не спазняйцеся, калі ласка! Імша будзе ў Дзеркаўшчыне.Для лепшай арганізацыі пілігрымкі просім аб хуткай рэгістрацыі, пажадана да 27 чэрвеня. Зрабіць гэта можна праз гугл-форму>> альбо ў закрыстыі.
Запрашаем далучыцца да каналу ў Viber #ГлыбокаеБудслаў2024>>
Ахвяраванне (унёсак пілігрыма) складае 20 рублёў (унесак на ежу, транспарт, медыкаменты і іншае) + 10 руб (калі трэба вяртанне аўтобусам у Глыбокае). Для сем'яў з дзецьмі - зніжкі.Больш канкрэтна па коштах пілігрымкі, каб было зразумела са зніжкамі :) :
✅ калі ідзе 1 чалавек з сям'і - 20 руб ,
✅ калі 2 чалавекі з сям'і - 20*2 = 40 руб
✅ калі 3 - 20*2 + 10 = 50 руб
✅ калі 4 - 20*2 + 7,5*2 = 55 руб
✅ калі 5 і больш - 20*2 + 5*3 = 55 руб
Арганізацыйнае спатканне для пілігрымаў будзе ў панядзелак (1 ліпеня) пасля вячэрняй Імшы. Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус. Як і штогод ёсць магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам на вечар і ноч (ад’езд 5 ліпеня ў 18.00) і раніцай 6 ліпеня (ад’езд у 7.00). Ад’езд ад касцёла. Перадаплата за ўсе аўтобусы - 10 руб.
Важна!!!
1. Законныя прадстаўнікі суправаджаюць непаўналетніх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём або забяспечваюць іх суправаджэнне іншай паўналетняй асобай.
2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх даюць пісьмовы дазвол на ўдзел у пілігрымцы, указваюць дадзеныя асобы, на каго перадаюць адказнасць за сваіх дзяцей.
3. Дзеці да 16 гадоў павінны знаходзіцца з бацькамі ці апекунамі (з пісьмовага дазволу бацькоў). Дзеці да 18 гадоў павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў.
Узор напісання >>
Перш чым вырашыць, ісці або не ісці ў пілігрымку, неабходна вызначыцца — навошта? Пілігрымка — гэта не паход і не забава, а вельмі сур'ёзная рэлігійная справа. Трэба быць гатовым да выпрабаванняў, да адмовы ад пэўных выгод, да строгай дысцыпліны, да магчымых непрадбачлівых сітуацый. Дзеля чаго я хачу ахвяраваць свой час і свае сілы? У кожнага можа быць свой адказ: каб падзякаваць Пану Богу за ласкі, якія ён спасылае, каб памаліцца за сябе або сваіх блізкіх, каб разабрацца ў сабе і атрымаць духоўную падтрымку і г.д. Мэта (інтэнцыя) можа быць рознай, але яна абавязкова павінна быць, бо толькі тады выпрабаванні не будуць марнымі, а прынясуць багаты духоўны плён.
Што браць?
• ружанец;
• адпаведнае адзенне (ніякіх адкрытых маек, шортаў і спадніц міні) і зручны абутак (+ зменны, на выпадак дажджу і непрадбачлівых сітуацый). Варта ўлічваць, што надвор'е можа быць розным, таму абавякова неабходна ўзяць цёплыя рэчы.
• галаўны ўбор АБАВЯЗКОВА;
• дажджавік;
• сродкі асабістай гігіены, эластычны бінт і неабходныя лекі, сонцаахоўны крэм, сродак ад камароў і кляшчоў;
• пластыкавы або металічны посуд (кубак, глыбокая талерка і лыжка) на другі і трэці дзень. Пілігрымы будуць забяспечаны абедамі;
• карымат і спальнік (альбо плед) для начлегу ў школе (Сітцы) і ў намётах (Будслаў), калі ёсць свой намёт – яшчэ лепш, бяры і яго.
• пілігрымковы набор з мінулага году (сіняя майка “Пілігрым з Глыбокага, лан’ярд для бэйджа, хустка).
Што класці ў заплечнік на дзень?
• большасць з узгаданага вышэй,
• бутэльку з чыстай вадой, яна лепш наталяе смагу, чым салодкія напоі.
• перакус (сухое пячэнне, арэхі, садавіну, бутэрброды і інш.) з улікам надвор'я, каб не сапсавалася.
• іншыя неабходныя рэчы, але памятайце, што вам іх трэба несці ўвесь шлях. Астатнія рэчы (багаж) будуць перавозіць ад месца начлегу да наступнага месца начлегу.
Як паводзіць сябе ў пілігрымцы?
• Пілігрымка — гэта супольнасць, адна сям'я, таму выкананне патрабаванняў кіраўніка пілігрымкі абавязкова для кожнага, без нараканняў.
• У дарозе ёсць час на малітву, на рэлігійныя спевы, на адпачынак. Імкнёмся рабіць усё разам.
• Стараемся заўважаць патрэбы тых, хто з намі побач: можа неабходна дапамагчы паднесці заплечнік, аказаць медыцынскую дапамогу і г.д. Не трэба думаць, хто гэта толькі іх праблемы
• Пілігрымаў у дарозе сустракаюць вернікі, частуюць і забіраюць на начлег. Не забываем быць удзячнымі тым, хто праяўляе свой клопат пра нас, нават калі нам нешта не да спадобы. Памятаем, што нам ніхто нічога не павінен. Пакідаем чысціню і парадак у тых месца, дзе бываем.
• Падчас шляху кожны пілігрым павінен пранесці крыж, харугву, тубу ці сцяг - не забываемся пра гэта. Важна таксама змяняць тых, што нясе крыж і харугву, асабліва ў ветранае надвор'е, калі іх несці цяжэй.
• Не забываем пра сакрамант споведзі.
На арганізацыйным спатканні вызначым адказных за..
- Намёты (устаноўка, размяшчэнне, разбор і адпраўка ў Глыбокае) -
- Перавоз рэчаў –
- Падвоз абедаў -
- Тубы і мікрафоны (зарадка, пошук замены таму, хто нясе яе, адпраўка ў Глыбокае) - кл. Ян Каськевіч;
- Харугвы і сцягі (пошук замены таму, хто нясе іх, адпраўка ў Глыбокае)
- Рэгуліроўшчыкі -
- Медыкі -
- Муз. група -
- Пасадку пілігрымаў у аўтобус пасля заканчэння ўсёй урачыстасці - Ядвіга Саўчанка
- Духоўны кіраўнік пілігрымкі – кс. Іван Кароткін
Неабходную інфармацыю пра пілігрымку, а таксама ўсе фота і відэа пасля пілігрымкі шукайце ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #ГлыбокаеБудслаў2024 #MamaBudsLove