Малітва за памерлых 1 і 2 лістапада

1i2 listapada 131 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Пасля ўрачыстай св. Імшы ўсе вернікі разам са святарамі вырушылі жалобнай працэсіяй на могілкі па вул Горкага. Падчас дарогі маліліся на ружанцы, дзе кожны мог успомніць сваіх родных памерлых і ахвяраваць за іх сваю малітву.

2 лістапада адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў. На могілках у Харашках сабралася вялікая колькасць людзей, каб разам маліцца за сваіх родных і знаёмых памерлых.