У Мёрах адбыўся фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.01.2026 13:58
У Віцебскай дыяцэзіі ёсць добрая традыцыя: збірацца на пачатку года, каб разам радавацца нараджэнню Езуса Хрыста і праслаўляць Яго сваімі талентамі. Гаворка пра ўсім вядомы фестываль “Зорка Бэтлеема”, які сёлета ХХІ раз прайшоў у Мёрах.
Раніцай 3 студзеня ўдзельнікаў з Браслава і Полацка, Варапаева і Мінска, Глыбокага і Пастаў гасцінна прымалі ў мясцовым доме культуры. Да конкурснай праграмы падрыхтаваліся таксама і гаспадары фестывалю.
Выступленне дзяцей і моладзі з Глыбоцкай парафіі - гэта не проста спевы, а маленькі “канцэрт у канцэрце”. Яго вядучымі сталі Бажэна Бервячонак і Антон Згірскі. У выкананні Дзіяны Раманчук прагучала калядка “Поклонись Царю”. Сапраўдным упрыгожваннем нумара стала харэаграфічная кампазіцыя гурта “Крылатыя сэрцы”. Сольны спеў «В эту ночь» выканала Елізавета Бука, а моладзевы гурт уразіў спевам “Чуеш гучыць”. Глыбачане завяршылі праграму інструментальнай кампазіцыяй “Аve Maria”, якую на трубе выканаў Аркадзій Рабкоўскі. Аздобіла нумар драматычная харэаграфічная пастаноўка.
Нашыя парафіяне сталі пераможцамі ў наступных намінацыях:
- Дзіяна Раманчук - сола, дзеці - пры дапамозе харэаграфічнага суправаджэння дзяцей "Крылатыя сердечки"
- Ліза Бука - сола, моладзь
- Аркадзій Рабкоўскі - інструментальная творчасць, пры дапамозе харэаграфічнага дуэта
- гурт моладзі Totus Tuus






























