Адвэнтавыя рэкалекцыі (+аўдыё)
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.12.2022 17:32
З 16 па 18 снежня ў нашай парафіі прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. канонік Валерый Орсік, пробашч парафіі ў Дзеркаўшчыне.
Каталіцкія скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь у Глыбокае
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.12.2022 18:05
15 снежня Каталіцкія скаўты Беларусі распачалі эстафету перадачы святла з Бэтлеема, запаленага ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.
Глыбоцкая супольнасць "Маці ў малітве" адзначыла свой першы юбілей
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.12.2022 15:03
У нядзелю, 11 снежня, рух “Маці ў малітве”, які налічвае 45 матуль-глыбачанак, адзначыў сваё 5-цігоддзе. Супольнасць у нашай парафіі паўстала з натхнення Духа Святога па прапанове пробашча Мікалая Ціхановіча і старшыні парафіяльнай рады, маці святара Ядвігі Саўчанка.
Кошык белых руж для нашай Мамачкі Марыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.12.2022 20:29
8 снежня Каталіцкі Касцёл перажывае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Адно з найпрыгажэйшых святаў нашай Нябеснай Маці, дзе хочам асаблівым чынам выразіць удзячнасць Богу за Яго цудоўныя Айцоўскія планы ў адносінах да чалавечага роду, дзе праз Беззаганнае лона з Яе сэрца Гасподзь падрыхтаваў месца Свайму Сыну, такім чынам рыхтуючы новага Адама, рыхтуючы новае чалавецтва, адноўленае ласкай збаўлення ў будучым.
Віншуем кс. Мікалая з імянінамі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.12.2022 17:44
6 снежня ўспамін свайго нябеснага заступніка адзначыў наш пробашч кс. Мікалай.











