#ГлыбокаеБудслаў2022
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.07.2022 14:55
Сёлетні фэст стаў выразным сведчаннем таго, што за два «каранавірусныя» гады традыцыя пілігрымак не знікла, што яна жыве і, як можна меркаваць, будзе працягвацца ў будучыні.
Шлях да Будслава распачаўся апоўдні 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Калона сфармавалася на пляцы і вырушыла ў шлях у кірунку в. Дзеркаўшчына. Кіраўнік пілігрымкі кс. Алег Зямчонак.
Працэсія Божага Цела па вуліцах роднага горада
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.06.2022 15:40
16 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць працэсію да чатырох алтароў. Яна называецца Эўхарыстычная таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамант – Цела Хрыста.
Парафіяльная ўрачыстасць Святой Тройцы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.06.2022 17:16
12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Вернікі ў Глыбокім, дзе касцёл носіць такі тытул, святкавалі парафіяльны фэст, які ўзначаліў мясцовы пробашч і дэкан Глыбоцкага дэканату кс. Мікалай Ціхановіч. Прыбылі таксама святары з дэканату і іншых суседніх парафій, некаторыя з іх неслі паслугу ў сакраманце пакуты ў канфесіяналах.
Наша парафіяльная сям’я павялічылася праз поўны ўдзел у святой Імшы на 45 дзяцей
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.06.2022 17:04
29 мая 2022 года сорак пяць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу двух гадоў рыхтаваліся да першай Святой Камуніі, упершыню прынялі ў свае чыстыя сэрцы Найсвяцейшае Цела Хрыста. Напярэдадні, у суботу дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі. А бацькоў чакаў час упрыгожвання і падрыхтоўкі святыні да ўрачыстасці.
Слухайце голас Айца, дарагія выпускнікі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.05.2022 21:02
30 мая ў нашай парафіі падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці.











