Расклад набажэнстваў у Вялікім посце

lent 7966c1

Крыжовы шлях адбываецца штодня перад ранішняй святой Імшой. А таксама кожную пятніцу ў 18.45 – для ўсіх, у нядзелю пасля Імшы ў 11.00 - з удзелам дзяцей.

Песні жальбы – нядзеля, 09.00.

Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 10 па 12 красавіка.

rekol VP 

Запрашаем да ўдзелу ў набажэнствах!

 

Расклад Каляды-2025 у нашай парафіі

Працягваем каляду – душпастырскае наведванне сем’яў. Вельмі просім, каб дамаўляліся і забіралі святароў з плябаніі (вул. Астроўскага, 13). Калі няма свайго транспарту, загадзя неабходна паведаміць святарам (тэл. 5-15-44 альбо на мабільныя: +375333507534 – кс. Яўген, +375295874476 – кс. Віталь, +375336402860 – кс. Аляксандр). Нагадваем, што ў хаце павінна быць уся сям’я, прыбраны белым абрусам стол, на ім крыж, Біблія і асвечаная вада. І таксама просім, каб дамаўляліся паміж суседзямі, хто будзе прымаць, а хто не, і сустракалі самі альбо прасілі суседа правесці да сваёй хаты. Святары насілу нікога не змушаюць, тым больш калі хто хворы, альбо баіцца захварэць.

Расклад заняткаў катэхезы на 2025/2026 навучальны год

Група

Калі?

Дзе?

Катэхет

Дашкольнікі (4-5 год)

субота, 12.00

святліца

 с. Валянціна

1 клас

субота, 11.00

святліца

с. Валянціна

2 клас

субота, 11.00

парафіяльны дом, катэхет. клас

Алёна Алегаўна

І год падрыхтоўкі

да І Камуніі (3 клас)

аўторак, 11.00 і 16.00

парафіяльны дом,  катэхет. клас

с. Людміла

ІІ год падрыхтоўкі

да І Камуніі (4 клас)

субота, 12.00

нядзеля, 10.00

парафіяльны дом,  катэхет. клас

с. Ганна

5 клас + паслякамунійныя

серада, 16.00
субота, 15.00 (для тых, хто не можа ў сераду)

парафіяльны дом,  катэхет. клас

с. Людміла

6 клас

пятніца, 10.00 і 15.00
субота, 13.00

парафіяльны дом,  катэхет. клас

с. Ганна

7 клас

субота, 14.00

парафіяльны дом,  катэхет. клас

с. Людміла

8-11 класы

чацвер, 19.00

парафіяльны дом,  катэхет. клас

Алёна Алегаўна

Старэйшая група  падрыхтоўкі да І Камуніі

пятніца, 11.00 і 16.00

парафіяльны дом,  катэхет. клас

с. Ганна

Заняткі ў святліцы

аўторак-пятніца, 13.00-18.00

святліца

валанцёры

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Кантакты катэхетаў:

+375 33 648 83 64 – с. Ганна Блышко
+375 29 892 85 04 – с. Людміла Рубніковіч
+375 25 728 07 58 – с. Валянціна Лішэнка
+375 29 217 33 05 – Алёна Алегаўна Шаршунс 

Расклад Каляды-2020 у нашай парафіі

Wizyta-duszpasterska-01

Распачынаем каляду – душпастырскае наведванне сем’яў. Вельмі просім, каб дамаўляліся і забіралі святароў ад плябаніі на Астроўскага на сваю вуліцу. Калі няма свайго транспарту, загадзя неабходна паведаміць святарам. Нагадваем, што ў хаце павінна быць уся сям’я, прыбраны белым абрусам стол, на ім крыж, Біблія і асвечаная вада.

Віншуем кс. Івана з імянінамі!

buketПаважаны кс. Іван!

З нагоды дня імянінаў жадаем шмат радасці, здароўя, нязгаснага запалу духа ў святарскім служэнні, апекі і падтрымкі св. Яна Хрысціцеля. Няхай святы Ян дапамагае Вам несці Хрыста людзям. Абвяшчайце і далей Божага слова людзям, так як гэта рабіў Ваш Святы заступнік.