Запрашаем крочыць разам у Браслаў шляхам надзеі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.08.2025 16:46
Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 22-23 жніўня пад дэвізам: «З Марыяй да Бога - шлях надзеі».
Імшой-падзякай адзначыў срэбны юбілей святарства кс. Сяргей Альхімёнак
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.07.2025 12:52
У юбілейным 2025 годзе наш зямляк кс. Сяргей Альхімёнак, які цяпер служыць у Пскове, адзначае 25-годдзе святарства. Пасля заканчэння Данецкага ваеннага вучылішча, стаўшы афіцэрам, паступіў у Гродзенскую ВДС. На чацвертым курсе перавёўся ў духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Скончыўшы яе, 11 чэрвеня 2000 года атрымаў святарскае пасвячэнне з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, тагачаснага Апостальскага адміністратара поўначы еўрапейскай Расіі.
170 чалавек у XX юбілейнай пілігрымцы прыйшлі ў Будслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.07.2025 11:50
Пілігрымка з Глыбокага ў Будслаў - з'яўляецца адной са значных духоўных падзей года. Наведванне Будслава, месца, звязанага з асаблівым ушанаванне Маці Божай Будслаўскай - гэта не проста фізічны шлях, а духоўнае падарожжа. Гэта таксама важны час, калі вернікі могуць перажыць асаблівую блізкасць Бога і Панны Марыі, атрымаць новыя духоўныя сілы.
Працэсія Божага Цела прайшла цэнтральнымі вуліцамі Глыбокага
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.06.2025 21:35
19 чэрвеня, ва ўрачыстасць Божага Цела, вернікі нашай парафіі прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада.
Парафіяльны фэст глыбачане адзначылі разам з біскупам Мікалаем Дубініным
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.06.2025 22:34
15 чэрвеня ў нашым касцёле адбыўся парафіяльны фэст у гонар Святой Тройцы. З’ехалася шмат гасцей, як свецкіх вернікаў, так і святароў. Цэлебраваў Святую Імшу дапаможны біскуп Архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве Мікалай Дубінін OFMConv.









