11 лютага – парафіяльная падзея “Адкрыццё на церпячых людзей”

serdce“… быў хворы і вы адведалі Мяне…”

Мц 25,40

11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворага. Устанавіў яго бл. Ян Павел ІІ 13 мая 1992 г. У той дзень супалі 75-я гадавіна аб’яўлення Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы. Свята штогод адзначаецца 11 лютага, калі ў Касцёле ўспамінаюць першае аб’яўленне Маці Божай з Лурда. У 1858 г. у Лурдзе Маці Божая аб’явілася простай вясковай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру.Дзень хворага з’яўляецца напамінам для нас, каб звярнулі асаблівую ўвагу на хворых людзей і заклікае адарыць іх сваёй любоўю і клопатам. У гэты дзень святары ўдзяляюць сакрамэнт намашчэння хворых.

GAUDEAMUS IGITUR!

studentНічога дзіўнага, што сусветны гімн студэнтаў пачынаецца са слоў: Давайце радавацца! Студэнты людзі радасныя, а асабліва ў час канікул, калі сесія за плячыма, ёсць магчымасць выспацца пасля столькіх працавітых начэй, праведзеных у сяброўстве кніг ды канспектаў.

Фотарэпартаж са свята Ахвяравання Пана ў Глыбоцкай парафіі

gramnicy072 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць закон, а выканаць яго.

Біскуп Алег Буткевіч прыняў біскупскае пасвячэнне ў Віцебскай катэдры

biskup butkevichБіскуп Алег Буткевіч 18 студзеня у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці. Дапаможнымі кансакратарамі на ўрачыстасці былі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Прысутнічалі на свяце прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і дзяржаўнай улады. З віншавальным пасланнем ад біскупа Віцебскага Дзмітрыя на ўрачыстасць прыбылі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы.

Калядны перыяд - час цудаў і ажыццяўлення мары

IMG 8110Напярэдадні новага года мне патэлефанавала жанчына і распавяла, што ў нашым раёне ёсць адна каталіцкая апякунская сям'я, якой патрэбна дапамога, але не матэрыяльная. Дзеці, якія страцілі бацькоў летам гэтага года і іх хворая бабуля, якая толькі ляжыць, ніколі не бачылі Святога Мікалая. Гэтая гісторыя не магла пакінуць нікога абыякавым.