Павялічыліся шэрагі міністрантаў і лектараў у нашай парафіі

IMG 8889Трэцяя нядзеля Aдвэнту, нядзеля Gaudete (лац. “радуйцеся”) стала сапраўды радаснай для парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, а асабліва для 8 юнакоў, якія былі прынятыя да шэрагу міністрантаў і лектараў.

“Служэнне бліжняму – заданне для кожнага хрысціяніна”: інтэрв’ю з Інай Вайцяховіч, дырэктарам парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім

ina vajciahowichЯк развіваюцца парафіяльныя “Карытас”? Ад каго паходзіць ініцыятыва? Наколькі важная праца валанцёраў і чаму цэнтралізаванае развіццё валанцёрскага руху вельмі актуальна на сённяшні дзень у нашай краіне?

На гэтыя пытанні шукаем адказы разам з дырэктарам парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Інай Вайцяховіч.

Святы Мікалай наведаў "Бэтэль-Карытас"

IMG 8391Святы Мікалай вядомы сярод каталіцкага насельніцтва. Ён вырашыў не заставіць без увагі групу “Бэтэль-Карытас”, якая існуе пры касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім амаль 9 год. На свята запрасілі працаўніка з тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.

Валанцёры Глыбоцкага "Карытас": святкаванне і служэнне

IMG 83615 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень валанцёра, добраахвотніка. Вось і ў Глыбоцкай парафіі ў ДКТ "Карытас" налічваецца 20 сталых валанцёраў.

Рараты ў Глыбокім: Прыйдзі, Збаўца, мы Цябе чакаем

IMG 8148"Прыйдзе, мы Цябе чакаем,
Прыйдзі, так як новага дня святло..."

 

У глыбоцкім касцёле а палове сёмай гадзіны раніцы шматлюдна. Тры разы на тыдзень дарослыя і дзеткі са свечкамі і ліхтарыкамі ў руках спяшаюцца на раратнюю св.Імшу. Жаданне даўжэй паспаць адыходзіць на другі план перад тым, як прагненне асвятліць шлях Хрысту займае ў нашым сэрцы найбольшае месца.