Андрэйкі альбо апошні вясёлы вечар перад Адвэнтам

IMG 7889Кожны год у апошняю суботу перад 1 Нядзеляй Адвэнту адбываецца вясёлы вечар, так званыя Андрэйкі. Вось і 30 лістапада, як традыцыйна ў Глыбокім прайшлі Андрэйкі, у якіх удзельнічалі парафіяльная моладзь, а таксама маладыя людзі з Дзеркаўшчыны.

Новы біскуп у Віцебскай дыяцэзіі

IMG 851329 лістапада Папа Францішак прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі: кс. Алега Буткевіча біскупам Віцебскай дыяцэзіі, кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кс. Іосіфа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

1 снежня 2013 года – парафіяльная падзея

Адвэнт – час спаткання з Хрыстом у другім чалавеку

adwent1
Заўважаем, што многім людзям не хапае часу, каб выслухаць іншага чалавека ў сям’і, на працы, суседа. Людзі не гатовы ісці на кантакт, закрытыя на іншага чалавека з-за эгаізму, занятасці сваімі справамі, абыякавасці. Калі чалавек закрыты на іншага, то закрыты і для Хрыста.


Таму заклікаем кожнага з вас прысвяціць бліжняму 10 хвілін свайго часу і выслухаць яго.


“І ЎСЁ, ШТО ТОЛЬКІ ХОЧАЦЕ, КАБ ВАМ РАБІЛІ ЛЮДЗІ, ВЫ І САМІ ІМ РАБІЦЕ.

ГЭТА ЁСЦЬ ЗАКОН І ПРАРОКІ”.
МЦ 7,12

 

У Глыбокім у дзень св. Язафата прайшла сустрэча святароў

IMG 7689У Глыбокім, ва ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў і законных сясцёр з Апостальскім Адміністратарам Віцебскай дыяцэзіі, кс. прэлатам Францішкам Кісялём.

 

2 лістапада на могілках у Харашках адбылася св.Імша і малітва за ўсіх памерлых вернікаў

IMG 73412 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

На могілках у Харашках сабралася вялікая колькасць людзей. Маленькая каплічка нават не здолела змясціць усіх прысутных, якія прыйшлі на св. Імшу, каб разам маліцца за сваіх родных, знаёмых памерлых.