Новыя паступленні духоўнай літаратуры
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.05.2013 00:50
У нашай парафіяльнай краме адбыліся новыя паступленні духоўнай літаратуры, такіх напрамкаў як псіхалогія, сямейная псіхалогія, кнігі па выхаванню дзяцей, па ўдаскаленню і паглыбленню веры, малітоўнікі, Бібліі, а таксама шмат яшчэ чаго цікавага. Спадзяемся, што кожны з Вас знойдзе штосьці цікавае для сябе, сваіх родных і знаёмых.
З вялікай радасцю чакаем Вас усіх!
4 мая ў Глыбокім адбылася фотамайстэрня
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.05.2013 14:41
4 мая ў Глыбокім адбылася доўгачаканая фотамайстэрня “Рэпартажная фатаграфія. Як паказаць падзею трыма фотаздымкамі”. Запрошаным госцем быў Аляксандр Зянкоў, фатограф з Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. Арганізатарам майстэрні стаў рэдактар “Каталіцкага Весніка” кс. Віктар Місевіч.
Майстэрня сабрала шматлікіх аматараў фотаздымкаў з розных куткоў Беларусі, а менавіта: Глыбокае, Мінск, Паставы, Варапаева, Шуміліна, Наваполацк, Ліда і Баранавічы. Спадар Аляксандр звярнуў увагу на такія пытанні: як працаваць з цыфравой апаратурай і правільна ёй карыстацца, а таксама на тое, як зрабіць правільны фотарэпартаж з падзеі некалькімі здымкамі, каб зацікавіць чытача інфармацыяй.
Першая св.Імша адбылася ў адбудаванай капліцы ў Глыбоцкай бальніцы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.04.2013 20:12
Ужо шмат гадоў cвятыя Імшы ў Глыбоцкай бальніцы ладзіліся кожны тыдзень у невялічкім памяшканні, якое служыць тэрапеўтычнаму аддзяленню ў якасці сталовай. 28 красавіка 2013 года ўпершыню адбылася св. Імша ў капліцы, у памяшканні якой некалькі дзён таму быў яшчэ рамонт.
Глыбоцкія валанцёры наведалі Лепельскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.04.2013 21:07
17 красавіка 2013 года прадстаўнікі парафіяльнага Карытас г. Глыбокае на чале з пробашчам кс. Мечыславам Янчышынам наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў г. Лепель (Віцебская дыяцэзія).
Прывітанне з далёкай Афрыкі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.04.2013 17:22
+ Пахвалёны Езус Хрыстус, аллелюя!!!
Толькі што атрымалася сувязь, значыць спачатку хачу падзякаваць за пажаданні і памяць, потым хачу перадаць прывітанне Вам усім і сказаць, што я таксама вельмі рады, што яшчэ не забылі. А цяпер трэба выканаць тое, што калісьці паабяцаў напісаць, калі пачнуць забіваць людзей. І вось пачалося. У Пальмовую нядзелю рэбэлянты ўвайшлі ў сталіцу, кралі ўсё і паўсюды, паразбівалі вялікія стацыі з палівам, пабілі некаторых святароў, гвалтавалі жанчын і пры гэтым усім сказалі, што прыходзяць даць мір і супакой. Жудасна проста. На сённяшні дзень нічога яшчэ не скончылася, кожны дом, ці багаты, ці бедны наведваюць і крадуць. Шмат людзей ўцякло ў лес, некаторыя зараз пачынаюць вяртацца, але няма да чаго.










