Айцец Станіслаў развітаўся з нашай парафіяй
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.02.2014 22:55
14 лютага адбылася развітальная Імша з айцом Станіславам. Пасля амаль 3 гадоў працы ў нашай парафіі Найсвяцейшай Тройцы, ён накіроўваецца на новае месца служэння - у Віцебск, і пакідае свой добры след у Глыбокім.
Малітва ў капліцы раённай бальніцы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.02.2014 12:00
11 лютага адбылася св. Імша ў капліцы благаслаўлёных Глыбоцкіх Мучанікаў у раённай бальніцы, на якой, дзякуючы легіянерам Марыі, сабраліся і медыцынскі персанал, і хворыя, якія змаглі самастойна прыйсці.
Парафіяльная падзея “Адкрыццё на церпячых людзей”: Хвароба - не праклён, а Божая ласка
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.02.2014 11:32
11 лютага вернікі нашай парафіі далучылі свае малітвы да малітваў за хворых, якія ўзносіліся ва ўсім свеце з нагоды Сусветнага дня хворага.
11 лютага – парафіяльная падзея “Адкрыццё на церпячых людзей”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.02.2014 16:11
“… быў хворы і вы адведалі Мяне…”
Мц 25,40
11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворага. Устанавіў яго бл. Ян Павел ІІ 13 мая 1992 г. У той дзень супалі 75-я гадавіна аб’яўлення Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы. Свята штогод адзначаецца 11 лютага, калі ў Касцёле ўспамінаюць першае аб’яўленне Маці Божай з Лурда. У 1858 г. у Лурдзе Маці Божая аб’явілася простай вясковай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру.Дзень хворага з’яўляецца напамінам для нас, каб звярнулі асаблівую ўвагу на хворых людзей і заклікае адарыць іх сваёй любоўю і клопатам. У гэты дзень святары ўдзяляюць сакрамэнт намашчэння хворых.
GAUDEAMUS IGITUR!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.02.2014 12:18
Нічога дзіўнага, што сусветны гімн студэнтаў пачынаецца са слоў: Давайце радавацца! Студэнты людзі радасныя, а асабліва ў час канікул, калі сесія за плячыма, ёсць магчымасць выспацца пасля столькіх працавітых начэй, праведзеных у сяброўстве кніг ды канспектаў.











