Парафіяльны адпуст

IMG 863726 мая ва ўрачыстасць Святой Тройцы ў глыбоцкай парафіі адбылася чарговая падзея – парафіяльны адпуст. Да гэтага дня рыхтаваліся загадзя: былі надрукаваныя і разнесеныя па дамах лісты да парафіянаў, гаспадыні пяклі “пірог Святой Тройцы”.


У нядзелю ў касцёле сабралася шмат парафіянаў і гасцей. На ўрачыстасці прысутнічалі святары з суседніх парафій і дэканатаў, а таксама прадстаўнікі раённай улады. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ксёндз прэлат Францішак Кісель. На пачатку набажэнства пробашч парафіі кс. Мечыслаў Янчышын падкрэсліў значнасць урачыстасці Святой Тройцы для парафіі.

25-годдзе Святарства ксяндза пробашча Мечыслава Янчышына

   DSC 0063  25 год таму, 21 мая 1988 года, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў парафіі Святой Тройцы ў г. Легніца (Польшча) адбылася першая святочная прыміцыйная св. Імша маладога святара Мечыслава Янчышына.
     І пайшоў адлік гадоў святарскага жыцця…
     І вось, 21 мая 2013 года ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім вернікі разам з прадстаўнікамі мясцовых улад, гарадскіх арганізацый і сябрамі-турыстамі разам маліліся і віншавалі дарагога юбіляра.

19 мая адбылася І Святая Камунія

      У нядзелю, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у нашай парафіі адбылася першая Святая Камунія. 49 дзяцей упершыню прынялі Езуса ў свае сэрцы. Праз два гады падрыхтоўкі настаў гэты доўгачаканы момант не толькі для дзяцей, але і для бацькоў, і хросных.

   Дзяцей з Глыбокага рыхтавала сястра Анна Блышко, а 8 дзяцей з Мярэцкіх падрыхтавала катэхетка Ірына Снорык.  

"Каталіцкі Веснік" аб’яўляе конкурс прыгажосці

2828 main 1 6474e188aa0e4a758f7b60b2e0c36b37Усе ведаюць, што беларускія дзяўчаты вельмі прыгожыя. Аднак не ўсе ведаюць, што іх прыгажосць паўней раскрываецца ў сціпласці. Таму запрашаем усіх ахвотных дзяўчат прыняць удзел у конкурсе прыгажосці “Прыгажуня Весніка”.

Спаборніцтва будзе праходзіць на сайце catholicnews.by – электроннай версіi газеты “Каталіцкі Веснік”.

Новыя паступленні духоўнай літаратуры

2ywiIDUbj6AУ нашай парафіяльнай краме адбыліся новыя паступленні духоўнай літаратуры, такіх напрамкаў як псіхалогія, сямейная псіхалогія, кнігі па выхаванню дзяцей, па ўдаскаленню і паглыбленню веры, малітоўнікі, Бібліі, а таксама шмат яшчэ чаго цікавага. Спадзяемся, што кожны з Вас знойдзе штосьці цікавае для сябе, сваіх родных і знаёмых.

З вялікай радасцю чакаем Вас усіх!