Фотарэпартаж са свята Ахвяравання Пана ў Глыбоцкай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.02.2014 13:16
2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць закон, а выканаць яго.
Біскуп Алег Буткевіч прыняў біскупскае пасвячэнне ў Віцебскай катэдры
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.01.2014 01:41
Біскуп Алег Буткевіч 18 студзеня у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці. Дапаможнымі кансакратарамі на ўрачыстасці былі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Прысутнічалі на свяце прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і дзяржаўнай улады. З віншавальным пасланнем ад біскупа Віцебскага Дзмітрыя на ўрачыстасць прыбылі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы.
Калядны перыяд - час цудаў і ажыццяўлення мары
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.01.2014 15:18
Напярэдадні новага года мне патэлефанавала жанчына і распавяла, што ў нашым раёне ёсць адна каталіцкая апякунская сям'я, якой патрэбна дапамога, але не матэрыяльная. Дзеці, якія страцілі бацькоў летам гэтага года і іх хворая бабуля, якая толькі ляжыць, ніколі не бачылі Святога Мікалая. Гэтая гісторыя не магла пакінуць нікога абыякавым.
Віншуем нашых святароў з Днём нараджэння!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.01.2014 21:01
Шаноўныя кс. Мечыслаў і а. Станіслаў!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і зычым апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на працягу доўгіх і шчаслівых год святарскай працы, шчодрых дароў Духа Святога, багатага плёну на Божай ніве! Выказваем шчырую падзяку за чулыя сэрцы,за мудрыя словы, за клопат пра святыню і пра ўсіх нас.
Каляднае спатканне для адзінокіх людзей
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.01.2014 20:10
Перыяд Божага Нараджэння – цудоўны час, калі мы дорым адзін аднаму радасць, любоў і ўсмешкі. Менавіта такая атмасфера панавала 29 снежня на каляднай сустрэчы, якая гуртавала ў адзіную сям’ю людзей старэйшага ўзросту з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.











