Сустрэча Новага года ў касцёле

02-01-14-kasciol1Вернікі сабраліся апоўначы на святочную Імшу.

Традыцыя сустракаць Новы год у касцёле існуе ў Глыбокім ужо даўно. З кожным годам усё больш вернікаў аддае перавагу сустрэчы Новага года ў храме, а не за сталом.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі адсвяткавалі Божае Нараджэнне разам

IMG 9301Божае Нараджэнне — адно з самых цудоўных святаў хрысціянства, якое даруе некалькі мільёнам людзей веру, надзею, любоў і супакой. Сем’і, родныя і блізкія збіраюцца за супольным сталом, каб падзяліцца аплаткай, сімвалам Хрыста, што дапамагае стаць бліжэй адзін аднаго, папрасіць прабачэнне, забыць крыўды.

Божае Нараджэнне. Відэа з Пастэркі

 

Фільм Леаніда Юрыка

Новы святар у нашай парафіі

pialinakВітаем новага вікарыя ў нашай парафіі, кс. Вячаслава Пялінка!
Жадаем плённай працы на Глыбоцкай зямлі і Божага Благаслаўлення!

Божае Нараджэнне- гэта вялікі цуд, які і сёння не перастае нас захапляць

IMG 892425 снежня – не звычайны дзень, а сапраўдны цуд. Цуд, якога чакаюць ўсе: ад самага маленькага да самага старэйшага.

Штогод жыхары ўсяго свету з радасцю чакаюць першага промня Зоркі. Той Зоркі, якая вяла трох мудрацоў у Бэтлеем. Зоркі, якая абвяшчае нам аб Нараджэнні Пана. Знікаюць у вігілійны вечар спрэчкі, непаразуменні, сэрцы людзей прамянеюць любоўю да бліжняга, а вочы - вялікай радасцю.