У Глыбокім біскуп Алег Буткевіч ушанаваў адноўлены абраз Маці Божай Падхорнай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.12.2025 10:58
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў парафію Святой Тройцы ў Глыбокім.
Памятныя адзнакі лектараў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.11.2025 12:07
23 лістапада пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч адзначыў двух лектараў, якія шчыра служаць пры алтары і вельмі адданыя Богу і Касцелу. Андрэй Петрашоў і Антон Згірскі атрымалі памятныя падзякі і крыжы св. Бэнэдыкта, якія будуць насіць падчас лектарскай паслугі.
Адноўленыя помнікі на магілах святароў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.11.2025 12:20
На працягу лета і восені 2025 года на могілках па вул. Горкага былі адноўленыя помнікі на магілах кс. Антонія Зянкевіча і тым хто побач пахаваны, а таксама адрэстаўраваны помнік кс. Юзафу Францкевічу. 1 лістапада падчас малітвы кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў адноўленыя помнікі.
Малітва за памерлых 1 і 2 лістапада
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.11.2025 11:43
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Пасля ўрачыстай св. Імшы ўсе вернікі разам са святарамі вырушылі жалобнай працэсіяй на могілкі па вул Горкага. Падчас дарогі маліліся на ружанцы, дзе кожны мог успомніць сваіх родных памерлых і ахвяраваць за іх сваю малітву.
Расклад малітваў на могілках 2025
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.11.2025 16:00
Наведванне і малітва на могілках падчас актавы:











