Расклад Каляды-2026 у нашай парафіі

Працягваем каляду – душпастырскае наведванне сем’яў. Вельмі просім, каб дамаўляліся і забіралі святароў з плябаніі (вул. Астроўскага, 13). Калі няма свайго транспарту, загадзя неабходна паведаміць святарам (тэл. 5-15-44 альбо на мабільныя: +375298845482 – кс. Мікалай, +375295874476 – кс. Віталь, +375336402860 – кс. Аляксандр, +375336865513 – кс. Алег). Нагадваем, што ў хаце павінна быць уся сям’я, прыбраны белым абрусам стол, на ім крыж, Біблія і асвечаная вада. І таксама просім, каб дамаўляліся паміж суседзямі, хто будзе прымаць, а хто не, і сустракалі самі альбо прасілі суседа правесці да сваёй хаты. Святары насілу нікога не змушаюць, тым больш калі хто хворы, альбо баіцца захварэць.

У Мёрах адбыўся фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”

miery zorka 60У Віцебскай дыяцэзіі ёсць добрая традыцыя: збірацца на пачатку года, каб разам радавацца нараджэнню Езуса Хрыста і праслаўляць Яго сваімі талентамі. Гаворка пра ўсім вядомы фестываль “Зорка Бэтлеема”, які сёлета ХХІ раз прайшоў у Мёрах.

У Віцебску прайшоў фестываль батлеек

vicebsk batlejki 1729 снежня 2025 года дом культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны зноў гасцінна прыняў таленавітых дзяцей і моладзь, якія, кожны на свой лад, паказалі гледачам як адбывалася Божае Нараджэнне.

Святы Мікалай наведаў глыбоцкіх дзяцей

sw mikalaj 123 снежня адбылася апошняя Раратняя святая Імша ў 2025 годзе. Святы Мікалай прыбыў з падарункамі для дзяцей, якія прымалі ўдзел у раратах тры разы на тыдзень, рабілі добрыя ўчынкі і чакалі на прыйсце Збаўцы.

Каталіцкія скаўты даставілі ў Глыбокае Бэтлеемскі агонь

betleemski agon 518 снежня Каталіцкія скаўты Беларусі распачалі эстафету перадачы святла з Бэтлеема, запаленага ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.